Зьнікні прэч, туга! (Ірляндыя) (исполнитель: Крамбамбуля)

Лясамi неяк ехаў я каля Якуцiх гораў,
Гляджу: хавае скарб у глебу капiтан Ягораў.
Падрыхтавў я пiсталет i шаблю да работы, 
Ды капiтан мне грошы ўсе аддаў дабраахвотна. 

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Пайшоў я да карчмы і неўзабаве ўжо быў п'яны,
А п'яны - што дурны, таму паехаў я да Яны.
Ды нездарма казаў мне дзед: «Не давярай кабетам,
Не давярай кабетам, ад кабетаў толькi беды.»

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Вось так я ўвачавiдкi пазнаёмiўся зь бядою.
Пакуль я спаў, дык Яна налiла вады мне ў зброю.
Пабегла й капiтану ўсё Ягораву данесла...
I з гэткаю падлюкай  я зьбіраўся жыць сумесна!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

На ранiцу прыехалi жаўнерыкi за мною.
Мой пiсталет ня стрэлiў, бо залiты быў вадою.
Сказаў мне капiтан Ягораў: «Будзеш вечным вязьнем!» 
Так, я сяджу ў вязьнiцы, але мы яшчэ паглядзiм.

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Чарак звон: драбадзi-драбада!
Яшчэ ў бутэльцы ё, 
Яшчэ ў бутэльцы ё,
Дык зьнiкнi прэч, туга!

Дык зьнiкнi прэч, туга!
Дык зьнiкнi прэч, туга!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Jesca Hoop Silverscreen  Jesca Hoop Money  Jesca Hoop Dreams in the Hollow  Jesca Hoop Love is All We Have  Jesca Hoop Intelligentactile 101  Second Lover Noah and the Whale  Jesca Hoop Havoc in Heaven  Jesca Hoop Love and Love Again 
О чем песня
Крамбамбуля - Зьнікні прэч, туга! (Ірляндыя)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен