Сэрцу нельга загадаць (Польшча) (исполнитель: Крамбамбуля)
Часам чуеш: «Зараз цяжкi час. Трэба быць разумным, сэрца не ўключаць.» Востры розум уратуе нас, Толькi мне нiдзе ня дзецца Ад няўрымсьлiвага сэрца. Сэрцу нельга загадаць. Я магу параду даць: Да сэрца варта прыслухоўвацца, Бо ў розным рытме б'ецца, Бы гаворыць нешта сэрца. Сэрцу нельга загадаць І прадбачыць загадзя, Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах, Сэрцу нельга загадаць. Часам кажуць: «Зараз цяжкi час. З гэтаю дзяўчынай не складзецца ў вас, Ёй патрэбны залаты палац.» Толькі сэрца мне грукоча: «Будзе так, як ты захочаш.» Сэрцу нельга загадаць. Я магу параду даць: Да сэрца варта прыслухоўвацца, Бо ў розным рытме б'ецца, Бы гаворыць нешта сэрца. Сэрцу нельга загадаць І прадбачыць загадзя, Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах, Сэрцу нельга загадаць. Часам чуеш сотні розных фраз, Мне рабiць ня варта іхні пераказ. Мушу толькi я заклiкаць вас: Вы таму заўсёды верце, Што падказвае вам сэрца. Сэрцу нельга загадаць. Я магу параду даць: Да сэрца варта прыслухоўвацца, Бо ў розным рытме б'ецца, Бы гаворыць нешта сэрца. Сэрцу нельга загадаць І прадбачыць загадзя, Ёсьць рацыя дакладна ў гэтых словах, Сэрцу нельга загадаць. Сэрцу нельга загадаць. Сэрцу нельга загадаць.