На Маёй Зямлi (исполнитель: Никита Цеханович)
На маёй Зямлі
На маёй Зямлі л’ецца Свет з Нябёс
Тутчакае нас толькі добры Лёс
Узнімуся ў высь Мары крыламі
Над мясцінамі сэрцу мілымі
Ясным Сокалам узнімуся ў вышыню
І праменчыкам вярнуся на сваю Зямлю
Яснай раніцай Сонейка ўстае
І праменчыкам свет у сэрца л’е
З Неба светлага апускаецца
У росных кропельках адраджаецца
Я з крыніц вады нап’юся ў Цішыні
Сэрцам шчыра прытулюся да сваёй Зямлі
Песні жаўранка ранняю Вясной
І Вясёлкі мост у Небе над страхой
Ззяе Сонейка між аблокамі
Песціць Мілую сінявокую
Спелым Коласам устану на раллі
Назаўсёды закаханы да сваёй Зямлі
Ночкай цёмнаю Неба ў зорачках
Ясны месячык над узгорачкам
І пяшчотнае сэрца Матухны
І нясмелыя подыхі Вясны
Сціплай Кветкай апынуся ў палі
Назаўсёды я вярнуўся да сваёй Зямлі
У вачох дзяцей старыны Завет
Добрым простым будзь і любіўвесь свет
На Зямлі Дзядоў мая Спадчына
Адраджаць яе мне прызначана
Добрай Песняй адгукнуся ў цішыні
Зноў і зноў я нараджуся на сваёй Зямлі
Баіць Лес Стары шолахам лістоў
Шэпчуць кветачкі паміж росных траў:
-Тут паміж лясоў і палей шырот
Векі вечныя будзе жыць твой Род