JA zastanusia (исполнитель: MAUZER)

Калі ў грудзёх маіх перастане грукатаць кроў
І пакіне ляжаць мяне пасярод лесу вітрын
І брукаваных палёў,
І шэрань на бровах, на вуснах
Ператворыць мяне ў частку ляндшафту калі,
Я й тады застануся сынам 
Беларускай зямлі.

Калі расколіцца абалонка рэха пранізьліным шэптам гукаў,
Калі я застануся самай напружанай нотай.
Я застануся
Сынам істоты ў коме - як заўсёды, ніякіх зрухаў.
Апошнюю песьню сваю ахвярую Беларусі.

Калі я разьбіты ўшчэнт, калі мяне засталося там мала,
Калі расьпятае сэрца бязвольна трымціць на чыіхсьці далонях,
Калі ня спраўдзіцца ніводная мара,
З тваёй гліны ўзяты - вярнуся ў тваё ўлоньне.

Калі куля падарункам адзіным сустрэне мяне на Каляды,
Я, згубіўшы моц, на грудзі тваёй вузкай расьпяты,
Да няплоднай зямлі тваёй прыгарнуся.
Жыцьцё сваё ахярую Беларусі.

Неба, зямлю,
паветра,
свабоду, сэрца, жыцьцё,
усё што есьць,
усё
Ахвярую Беларусі.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Махаббатым менин мангiлiк жолымда  Ты самый лучший и любимый братик  Мальвина и Пьеро INSTRUMENTALS МИНУС  Я смою твои слезы Глаза откроют  Гарри Топор – Я у мамы репер -  Мысостышхуэ  Fito Blanko – Meneo 
О чем песня
MAUZER - JA zastanusia?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен