Мама Дарагая (исполнитель: Крамбабуля)
Мне абрыдла весяліцца Мне абрыдла піць-курыць. І таму рашыў жаніцца, Бо [bad word] сям'ю стварыць. Мама дарагая, справа маладая! Ды ніхто ня можа ведаць, што яго чакае. Вось дзяўчына з Талачына: Праліць, мые, як машына І гатуе смачны торт, Праўда, з твару чысты чорт. Мама дарагая, справа маладая! Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая. Вось дзяўчына з Рагачову: Прыгажосці - цераз край! Толькі скажа пару словаў - Хоць ты вушы заціскай!!! Мама дарагая, справа маладая! Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая. Прыгажуня з Магілеву: Вусны - як чырвоны мак! Толькі ўсё глядзіць налева, Ну, а гэта кепскі знак! Мама дарагая, справа маладая! Толькі мне не да спадобы дзеўчына такая. Стэфаніды, Яны, Раі - Тут нявестаў - цэлы лес!!! Выбіраю-выбіраю, Мне цікавы сам працэс! Мама дарагая, справа маладая! Усе хлопцы жонак маюць, а я выбіраю!!! МАМА ДАРАГАЯ, СПРАВА МАЛАДАЯ!!1 Усе хлопцы жонак маюць, а я пачакаю!!!