Плывет речка (исполнитель: Песняры)
Плыве рэчачка далінкай Рыбак шмат у ей; Пакахай мяне,дзяўчынка, Як рыбкі ручэй! Без вадзіцы б аніколі Рыбкі не жылі; Без кахання шчасця,долі Няма на зямлі. Няма з кім дзяліці гора, Смутку і пацех; Вылі слёз хоць цэла мора, Чужым будзе смех. Хто ж кахае,ўсё згадае, Адчуе душой; Не чурайся ж,дзяўчыначка, Сэрца мне ўспакой. Разам будзем жыці ў хатцы, Разам песні пець; Будзе раем свет здавацца, Ўсё праўдай яснець. Атачу цябе з душою апекай сваей; Не зазнаеш ты за мною Крыўду ад людзей. Жыццё будзе слацца кветкай, Сонцам заблішчыць; Гэй,ў долі добрай гэткай Слёз не будзеш ліць! Пакахай жа мяне толькі Усяей душой, Не дай з жалю марнавацца, Сэрца супакой!