03 #22 "Жыхары Юпітэра вітаюць вас" (дзед-зьдзекавед) (исполнитель: Вечера Насильной Поэзии)
Жыхары Юпітэра перадаюць вітаньне вам, нехеровенька каштоўныя мае! Вэнэрыянкі, Марсіяне — госьці гэтае Зямлі. Як маемся? здароўе як? з надвор’ем у вас што? На Юпітэры цяпер два мільёны вашых атмасфэр — і нічога, жывуць, мне працы няма. А вы ’шчэ дохнеце тут пад жахліва страшным ціскам абставінаў, грамадзкасьці, чысьцюткай эканомікі, гразюткае палітыкі, турботаў, клопату, сумленьня, шызафрэніі, творчасьці? Я навучу вас, як прыгатаваць талерку супу з грыбоў-галюцынагенаў, каб адвесьці позірк ад ліхтароў лякаматыву сьмерці, болей каб не адчуваць холаду паліраваных чыгуначных рэек і голачак пад скурай ацёклых ляжак. Толькі гуляйце, толькі гуляйце! Я навучу вас, як разабрацца па парах, моўчкі трапятаць і не адрывацца ад зрэнак суседа; хлопчыкаў — як затыкаць суседу вушы языком, і кожную пару — будаваць утульны цёплы кокан са слыхавымі дзіркамі — для мяне, і для зорак. Толькі гуляйце, толькі гуляйце! Я навучу разважаць вас так: «Я падарую хлопцу майстарскі… букет, а ён мне — фантастычны мініплінтус!» Я буду казытаць вам пяты — вы называеце гэта адрэналінам, — толькі гуляйце, толькі гуляйце! Губляйце ж розум, хавайцеся за бога — толькі гуляйце, толькі гуляйце — падыміце падбародзьдзе, паглядзіце на дошку — і дай-це мне ру-бон! А вы так міла паддаяцеся мне, быццам едзеце роварам, а пад нагамі — пуста, быццам ня вам потым гніць у труне, быццам ня вы будзеце таньчыць у крэматорыі: апускаеце позірк, адводзіце вочы, хаваеце жаночын, прыкрываеце старых — баіцеся майго носу. Я ня ведаю, дакуль тут будзе сьмярдзець, ня ведаю, колькі стрывае Зямля; стараюся, але ня ведаю, колькі змагу цярпець. Вашая — — —