03 #06 пра сякеру (Гензель і Грэтэль) (исполнитель: Вечера Насильной Поэзии)

Сыход Князя (пра сякеру)

Бяры сякеру – 
Рубі фанеру!

У горад на свята спяшаўся народ,
Хтось быў у цыліндры і малпавай масцы,
Другі з мерцвяка сцягнуў новенькі бот
І ў ім шкандыбаў, бы ў старой страшнай казцы.

На дуб назіральнік цікаўны залез
Убачыць з натоўпа мярцвей анархіста,
Наўрад ці б ён змог, але тайным быў лес,
З яго йшло яшчэ чалавек гэтак трыста.

Ляснік, Некрамант, а за імі ваўкі,
Калдун і тапелец,  лясун, геній злосны
Дзяўчына і граф быў ля мілай рукі,
І хлопец, што скокаў па скалах дзівосных.

Кароль, за ім шут, вурдалак, ліхадзей,
Пасля йшоў стары ўсімі клятага дома,
Усіх частаваў незлічоных гасцей
Мяском адзін конюх, па песні вядомы.

Насустрач працэсіі выйшаў мужык,
Трымаў у руках баявую сякеру,
Ён відам быў Князь. Тут пачулі ўсе крык:
“Адкуль яго ліха прынеслі з халерай?

На жаль няма стрэльбы!” - адзін закрычаў,
Раптоўна ў яго галава адляцела,
Ніхто не адчуў болей побач пляча
Галовы ўмеў аддзяляць ён ад цела.

Князь выцер сякеру і ціха сказаў:
“Я вас парадзіў, дарагія пачвары.
Цяпер без галоў, прашу сесці у зал, 
Сякеру мяняю цяпер на гітару.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Катя никулина старинный альбом  Ой ой моя слова  Bokusatsu Tenshi Dokuro-chan  Ты будь ветром  Участник Hip-Hop All Stars 2012 the Chemodan  Fais Ce Que Tas A Faire Salif  Рэп гуд  Only NEW Dan Balan 
О чем песня
Вечера Насильной Поэзии - 03 #06 пра сякеру (Гензель і Грэтэль)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен