Дзяўчынка, галубка мая (исполнитель: Песняры)
Дзяўчынка, галубка мая! Кінь весела вочкам ка мне, Табой зачарованы я, Любуюся ў яве і ў сьне. Дзяўчынка, галубка, хадзі Ка мне, бо цябе я люблю, Сагрэю на белай грудзі, Уцехай каханьня прысплю. Дзяўчынка, галубка, тады Забудземся сьвету, людзей, Забудземся гора, бяды, Нядолі забудзем сваей. Дзяўчынка, галубка, сьлязой Як скропіш павеку сваю, Я вытру, пацешу, як свой, I песьню табе запяю. Дзяўчынка, галубка, ня дам Зь цябе жарты строіць жыцьцю: Дзяліць буду я папалам Нядолю і долю тваю. Дзяўчынка, галубка, мой друг, Саўём мы ціхое гняздко, Дзе створым душу адну зь дзьвюх, I думы, і сэрца адно. Дзяўчынка, галубка, мы так Па хвалях жыцьця паплывём, З каханьнем за знамя, за знак, На зайздрасьць цярпеньню, ўрагом. А толькі, галубка мая, Мяне, сірату, пажалей: Любі, як цябе люблю я, Мілуй і цалуй агнісьцей. 1905–1907 Я. Купала