Ад шчасця сэрца скача, як дзіця... (исполнитель: Аркадзь Куляшоў)
Ад шчасця сэрца скача, як дзіця, Ад бед яно, як млын, шуміць начамі, Варочае цяжкімі камянямі, Падлічваючы горычы жыцця. Ды сэрцу быць гадзіннікам не гожа: Спынілася – і ўжо не завяду, Яно секунды адбіваць не зможа, Калі падкосіць смерць маю хаду. Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба, Я не аддам дасведчаным майстрам І, як стары гадзіннік, не прадам У дні нястач і бед за лусту хлеба. Затое з ім далей у свой паход Я крок у крок датуль ісці гатовы, Пакуль не скончыцца яго жыццёвы, На ўвесь мой шлях разлічаны, завод. Аркадзь Куляшоў(https:/ [bad word] vershiby)