Самотны Чалавечы Голас (исполнитель: Dymna Lotva)

Я не ведаю, пра што расказваць... 
Пра смерць ці пра каханне? 
Ці гэта адно і тое ж... Пра што? 
... Мы толькі пабраліся. 
Яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, 
нават калі ў краму йшлі... 
Я казала яму: "Я кахаю цябе". 
Але я не ведала яшчэ, як яго кахала... 
Але я не ведала яшчэ, як яго кахала! 
Не ўяўляла... 

Ён пачаў мяняцца — 
кожны дзень я сустракала іншага чалавека... 
Апёкі выходзілі напаверх... 
У роце, на языку, шчоках — 
спачатку з'явіліся маленькія болечкі, 
пасля яны разрасліся... 
Слаёчкамі злазіла слізістая... 
Плевачкамі белымі... 
Колер твару... 
Колер цела... 
Сіні... Чырвоны... Шэра-буры... 
А яно ўсё такое маё, такое любімае! 
Пра гэта не расказаць! 
Пра гэта не напісаць! 

На маіх вачах... 
У параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі... 
I гэты ўжо мех паклалі  ў драўляную труну... 
Нават не далі труну абняць... 
Поўзаю ля магілы на каленях... 
Заўсёды на каленях... 
Мне было дваццаць тры гады...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Bulleproof  David Bowie Wild Eyed Boy From Freecloud  All I Want For Christmas Is You Минус Mariah Carey  Мир Пицца  Выгоняем  Ryan Adams Avalanche  Праздничный вечер  Say good at 
О чем песня
Dymna Lotva - Самотны Чалавечы Голас?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен