Што ж ты, дзеўка, робіш? (исполнитель: БН)
1. У панядзелак ка мне ў сваты Прыйшоў Янка небагаты Ні кашулі, ні штаноў, Ідзі, хлапчына, ты дамоў! Прыпеў 2р: Што ж ты дзеўка робіш, ты ж усіх разгоніш, Адна застанешся, тады пасмяешся 2. У ва ўторак Мікіта Прынёс у торбачцы ката За Мікіту не пайду Можа лепшага знайду Прыпеў 3. Былі сваты ў сярэду - Завітаў Міхась к абеду Жаніх з яго не благі, Але ж ён зусім глухі Прыпеў 4. У чацьверг казаў мне Юзя Ёсць і свінні, ёсць і гусі Куры, качкі і цяляты Але ж хлопец ты багаты Прыпеў 5. А ў пятніцу раніцою Я хадзіла за вадою Пераняў мяне Яўхім Але ж лысы ён зусім Прыпеў 2р 6. А ў суботу ля варот Сустракаў мяне Фядот Памагаў сушыць мне сена Але ж ён мне па калена 7. А ў нядзелю вечарком Сеў на лавачку Пахом Гаварыў мне пра любоў Але ён жа без зубоў 8. Днём і ноччу ля вакна Я сяджу зусім адна Міма хлопцы ўсе ідуць Мяне замуж не бяруць Прыпеў 3р