Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Растае, як туман, і зьнікае ў нябыт пакрыёму Усё тое, чым я ганаруся і што я люблю. Толькі хочацца верыць, што слоем густым чарназёму Намаганьні нашыя ў гэтую лягуць зямлю. Можа быць, яшчэ крок — і ў бездань. Мы глядзім у твар бядзе. Але, павер, усе гэтыя песьні — Толькі для цябе, толькі для цябе І балюча наўкол, і пякуча, і ў вочы калюча. Над вадою плыве нашых мараў нязьдзейсьненых дым. І былі мы адно для аднога вадою гаючай, Тым адзіным праменем, дакладней, зь нямногіх адным. Можа быць, панясе нас па сьвеце. Ты — ў Маямі, я — ў Тыбет… Але цяпер, усе гэтыя песьні Толькі для цябе, толькі для цябе Мы на беразе мора, якое завецца адчаем, Мы ўдыхаем расьлінаў марскіх рэзкі ёдавы пах, Пазіраем наўкол і пачуцьці свае выключаем І трымаем надзею ў халодных дрыготкіх руках. Можа быць, дзесьні напрадвесьні Хтосьці зьдзейсьніць, хтосьці — не. Ну, а пакуль усе гэтыя песьні Толькі для цябе, толькі для цябе