А ты ідзі (на словы Пятруся Броўкі) (исполнитель: Віктар ПаўлючэняМарына Вярэніч)

Дарог у свеце вельмі многа,

А ты між іх сваю знайдзі,

Няхай далёкая дарога,

    А ты ідзі,

    А ты ідзі...

 

Няхай цябе віхор збівае,

Няхай трывожна даль гудзіць,

Няхай сцяжынку замятае,

    А ты ідзі,

    А ты ідзі...

 

Няхай звісаюць цемрай ночы,

А ты на зорку ўдаль глядзі,

Няхай пясок і золь у вочы,

    А ты ідзі,

    А ты ідзі...

 

Няхай, абы ты верыў прагна,

Няхай жуда, няхай адзін,

Няхай каменне, твань і багна...

    А ты ідзі,

    А ты ідзі...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Крек если бы  Бандерос песня про красивую жизнь  Бандитка девятка -  Бандурин и вашуков частушки  Хиты 80  Бара алмадым кайрат  Дым от 
О чем песня
Віктар ПаўлючэняМарына Вярэніч - А ты ідзі (на словы Пятруся Броўкі)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен