Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш) (исполнитель: Хор Равенскага)

Кампазітар У. Тэраўскі

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, смелы
Наш беларускі вольны дух;
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрыў сабой народны рух!

На бой! За шчасце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі.
На Волю! — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто смее нам нясці прымусы
I першы выкліча на бой.

Браты, да шчасця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
The Ataris Radio #2  The Ataris Eight of Nine  The Ataris Saddest Song  The Ataris The Last Song I Will Ever Write About A  The Ataris Giving Up On Love  The Ataris Summer Wind Was Always Our Song  Follow me 2ne1 
О чем песня
Хор Равенскага - Мы выйдзем шчыльнымі радамі (Ваяцкі марш)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен