Alma Mater (исполнитель: Hok-key)
Дом схаваны ў прыцемку, Прад вачыма краявід, Водгалас ад дзён мінулых Прамільгнуў нібы прывід. У люстры бачыцца аблічча, У вачах блішчаць маланкі, Бо забытыя – не клічуць, Існуючыя – у хаванках. Памяць продкаў у нашчадках, Усё жыццё як мае быць. Што было не захавана І святло больш не гарыць. Не гучыць магутна слова. Вусны змоўклі назаўсёды, Alma mater! Alma mater! І стаіш на папялішчы Босы, зломлены, галодны. Alma mater! Alma mater! Абыякавасць пануе, У забыцці магутны род, Пахаваны пад руіны, Лёг і спіць увесь наш народ.