Галубка (исполнитель: Неруш (беларусский_народный_ансамбль))
Там за гарою, за камяною Там сядзеў голуб і з галубкаю Цы(а)лаваліся, мілаваліся, Правым крылечкам абымаліся. Вой, прыйшоў стралец з-за сіня мора Забіў голуба – галубка ўдова Сыпле пшаніцу, ліе вадзіцу Каб спаймаці бедну ўдавіцу Галубка не есць, галубка не п’ець А ў сад-вінаград плакаці ідзець. Забіў голуба - забі шчэ й яе Яна не будзе у няволі ў цябе Там за гарою, за камяною Там сядзеў голуб і з галубкаю