Новасьцi кушай, бульбаш! (исполнитель: Лявон Вольскі)
Грышка: Хакасія гарыць і Забайкальле. У адказ Расея фільм забараняе. Саўка: Запрэт впалне лагічэн, бо яны Там з нашай ізьдзяваюцца вайны. Саўка: Новасьці, новасьці... Грышка: Хто фільм глядзець не хацеў, Саўка: Новасьці, новасьці... Грышка: Цяпер паглядзеў. Саўка: Сматрэць прыятна: рускія дзяўчонкі Раскрэпашчонна пляшуць танец пчолкі. Грышка: Ой, Саўка, танец калярадзкай пчолкі За тыдзень ужо ўсім праеў пячонкі! Саўка: Новасьці, новасьці... Грышка: Арэнбурскі пчаліны гурток Саўка: Новасьці, новасьці... Грышка: Усіх нас дапёк. Саўка: Благадара правіцельства стараньям, У нас адкрыюць сетку рэстаранаў. Грышка: Там будзе чарка, шкварка, дранік, смажань... Саўка: МакДональдс нервна курыць, прама скажам. Саўка: Новасьці, новасьці... Грышка: Боршчык, мачанка, бяляш. Саўка: Новасьці, новасьці, Кушай, бульбаш!