Сакрэт сусьветнага сьвятла (2002) (исполнитель: N.R.M.)
У звыклым стане Глядзіш на белыя сьнягі. Твой стан нірваны Табе знаёмы й дарагі. Глядзіш на мора, Глядзіш на хваляў белы шум, А бачыш горад, Яго сталёвую душу. А дзе шукаць, і дзе знайсьці, і дзе схаваць? А як убачыць, як пачуць, як не праспаць? Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць? Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць? Каляды блізка – Прамень чароўнага вагню, Тваё дзяцінства Бы абудзілася ад сну. І недзе побач Сакрэт сусьветнага сьвятла. Знайшоў яго бы, Падняцца цяжка з-за стала. А дзе шукаць, і дзе знайсьці і дзе схаваць? А як убачыць, як пачуць, як не праспаць? Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць? Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць? Усё як трэба – Усё паміж дабром і злом. Гарыць папера, Дае дрыготкае сьвятло. А дзе шукаць, і дзе знайсьці і дзе схаваць? А як убачыць, як пачуць, як не праспаць? Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць? Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?