Беларусачка (2008) (исполнитель: Анастасія Борисевич)

Нарадзілася я ў Беларусі
У старажытнай старонцы жыву
Там Каложа на ўзвышшы сумуе
Стары замак глядзіць ў сіняву
Там Каложа на ўзвышшы сумуе
Стары замак глядзіць ў сіняву

Я дзяўчыначка, беларусачка,
У вачах маіх сінь васількоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Шаўкавісты вянок валасоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Сэрца, дзе дабрыня і любоў

Тут з дзяцінства ўсё мне знаёма
Сцежка кожная, кожны лясок
Свеціць сонца бацькоўскага дома
Дзе паветра гаючы глыток
Свеціць сонца бацькоўскага дома
Дзе паветра гаючы глыток

Я дзяўчыначка, беларусачка,
У вачах маіх сінь васількоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Шаўкавісты вянок валасоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Сэрца, дзе дабрыня і любоў

(проигрыш)

Нарадзілася я ў Беларусі
Я айчыне пра шчасце спяю
Дзе ні буду - сюды я вярнуся
Па душу і па песню сваю
Дзе ні буду - сюды я вярнуся
Па душу і па песню сваю

Я дзяўчыначка, беларусачка,
У вачах маіх сінь васількоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Шаўкавісты вянок валасоў
Я дзяўчыначка, беларусачка,
Сэрца, дзе дабрыня і любоў
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Игорь латишко  Игорь латышко  Игорь латышко-черемуха  Элджей карусель  Элджей-карусель  Здравствуй дедушка мороз! борода и красный нос  Реп про даш  Мила ву Тамила Сагаипова 
О чем песня
Анастасія Борисевич - Беларусачка (2008)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен