Не пакахае (Уладзімір Караткевіч) (исполнитель: Нельга забыць)
Не пакахае. Не можа. Світанне Не прынясе мне новых надзей. Але ёсць яно, ёсць каханне, - I люблю я больш Зямлю і людзей. Больш ні ў чым на зямлі мне няма патрэбы: Толькі б шчасця болей яе сынам, Больш любві, пяшчоты, сумленнага хлеба, Менш свінцу, менш вайны агня Толькі б хлопцы былі да дзяўчат, як ветрык, А дзяўчаты да хлопцаў, як сонца, былі. Толькі б мукі ма ў зямныя нетры Разам з целам навек адышлі. Толькi б сэрца свяшчэнным гарэлi знiчам... I яшчэ адно, I гэта канец: Калі ты мяне за сябе паклічаш I заглянеш пажарамі ў вочы мне, - Я пайду на гэта з такім жаданнем I з такою гарачаю цягай зямной, Як ляцеў у восеньскi дзень на спатканне З жорсткай, мiлай, харошай маёй. Ўсіх Святых на Кулішках храм занядбаны Поруч з плошчаю і тытунёвым латком. Памалюся ў ім аб смяротнай ране I аб мужнай славе перад канцом. Аб трывожнай, крывавай, застрашлівай долі Папрашу перад тым, як кiнуцца ў бой, Перад страшным полем, смяротным полем, Куліковым полем любові маёй.