Загiнулым паэтам прысьвячаецца... (исполнитель: BN feat. Лявон Вольск)
Адчыняюцца вокны на высокіх паверхах, Вылятаюць паэты да таго, хто там зверху І ня спыніш ты іх, і ня зробіш нічога Гэта звыклая рэч – шлях паэтаў да Бога. Гэты край безнадзейны асвятлялі і грэлі І праз рыфмы і рытмы на рэальнасьць глядзелі Але ўсё як заўсёды і іх тут непрызналі І яны ўжо далёка і яны ўжо ня з намі Яны стваралі свой час, ляцелі стрэлы іх фраз Проста ў душы, праз вочы Яны і зараз лятуць іх можна ў сэрцы адчуць Калі толькі захочаш І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс Вечны сумны лёс – паэтаў Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым У начы ты запаліш адзінокую свечку Два радкі прачытаеш і наблізіцца вечнасьць І тады зразумееш таямніцы сакрэты Гэтым полымям чыстым неспадзеўна сагрэтыя Радасьць роспач надзея, падманутая вера Усе пачуцьці радкамі на малюткай паперы Ты адчуй свае сэрца, што паскорана б’ецца У сумоў’і сугучным з паэтавым сэрцам Яны разбураць твой сон, ты чуеш велічны звон Бачыш цені паэтаў Яны заўжды між людзей, яны ў віры падзей, Ты памятай пра гэта І паміж радкоў, чытаеш іхні лёс Вечны сумны лёс – паэтаў Нібы промнямі мы працятыя наскрозь, словам светлым.