З недацветаў (чытае Эдуард Зубрыцкі) (исполнитель: Янка Купала)

Зелянелі лагі,
Зацвіталі сады, —
З маладою сваёй
Я спаткаўся тады.

Вецер косы яе
Расплятаў, спавіваў,
Прыпадаў да грудзей,
Калыхаў, напяваў...

Абняліся мы з ёй,
Божым сном паплылі
Ўдаль да сонца ўдваіх
Па зялёнай зямлі.

Па квяцістым пуці,
Паласой залатой,
Ўдаль да сонца ўдваіх
Заадно з яснатой...

Пад агністай зарой,
Над сівым курганом
Заручаліся з ёй
Туманом і агнём...

Аж нязменная ноч
Наплыла, апляла,
Непраходнай сцяной
Паміж намі лягла:

Маладую маю
Разлучылі са мной...
Так расстаўся навек
Я з сваёю вясной.

(https:/ [bad word] vershiby) 
Вершы BY
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Приезжайте в мезень  ПлачуЩиЙ АнГеЛ DJ Crash NB  Привыкание 2011 Medkoff  Дмитрий масюченко ветерани  Оставь в покое Мария Маслова  Иуда Маккавей Смотри идет герой-завоеватель  Люди-нули  Костэло потерянное счастье 
О чем песня
Янка Купала - З недацветаў (чытае Эдуард Зубрыцкі)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен