Бывайце здаровы (исполнитель: Яков Науменко)
Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язжаем да дому, Да хаты. У зялёнай дураве Мы начаваць будзем. А вашае ласкi Вавек не забудзем. Мы слауна гулялi На вашым вяселлi, Было ж нам даволi Усяго, што хацелi. У вашым калгасе Шырокае поле, Няхай жа на шчасце Цвiце ваша доля. На рэчках на вашых Бурлiся б воды, Каб плавалi з крыкам Гусей карагоды. Каб жыта у полi Трубою вiлося, А у хаце каб сала Кубламi вялося. Штодзень у капусце Каб плавала скварка, А к ёй, калi трэба, Знашлася бы чарка. Каб вам шансавала Часцей бы на госцей, Нiхто каб нiколi Не меу на вас злосцей. Яшчэ ж вам жалаем Прыбутку у хаце - Нi мала, нi многа - Штогод па дзiцяцi. Не будзе вам крыўды Яшчэ i за тое, Калi пашанцуе На год i па двое. Бывайце здаровы, Жывiце багата, А мы ад'язджаем Да дому, да хаты.