Na wulicy mokra (исполнитель: Czeremszyna)
Беларуская народная песьня На вуліцы мокра, А на ґанку суха, Выйдзі, выйдзі да мяне ты, Мая харашуха! Ой, выйдзі, выйдзі, Ой, выйдзі, выйдзі, Выйдзі, выйдзі да мяне ты, Мая харашуха. Ехаў да цябе я Цераз чыста поле, Сустракалі мяне дзеўкі Ў зялёнай дуброве. Ой, сустракалі, Ой, сустракалі, Сустракалі мяне дзеўкі Ў зялёнай дуброве. Адна дзеўка Ганна, Другая Мар'яна, А ты лепшая за іх, Мая ты кахана. Ой, ды кахана, Ой, ды кахана, А ты лепшая за іх, Мая ты кахана. Покуль гаварылі, Коні прытамілісь, Як паехаў да каханай – Здаровенькі былі. Ой, як паехаў, Ой, як паехаў, Як паехаў да каханай, Здаровенькі былі.