Касінерам 1939 (исполнитель: Сяргей Башлыкевіч (Leibonik))
Зранку з першым сонцам, толькi развіднела З горкай соллю слёзы ліе на дол Амэля, У старога Вiнсэнта дрыжыць шчака - Выпрауляюць у войска польскае сынка. На заходнiх крэсах чорныя хмары, На усходнiх крэсах чырвоным гарыць Над сядзiбай крумкачамi знак бяды, Ох i наядзiмся супу з лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры Як бы не хацела мацi сына зберагчы, Колькi старая не плакала уначы, Але ж цяпер нясе яго салдатская дарога? Дзеля хлеба, дзеля волi, дзеля бога На заходнiх крэсах чорныя хмары, На усходнiъ крэсах чырвоным гарыць Над сядзiбай крумкачамi знак бяды Ох i наядзiмся супу з лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры Дедау хутар больш ужо квітнець не будзе Хлопец кулю атрымаў пад крыж у грудзi Дома уздрыгнула у гэты момант мацi, Пацеркi чатаючы у курнай хаце Растапталi ботамi канфедэратку, Патанулi крэсы у сутоннi вайны Над сядзiбай крумкачамi знак бяды Ох i наядзiмся супу з лебяды. Чорныя часы грукочуць у дзверы, Ды не сена косяць касiнеры