Не Жадаю - порвало!!! (кавер на Тартак - Я не хочу!) (исполнитель: ЧпБ)

Прыходжу на плошчу, зноўкі і зноў
З трыбуны нясецца стос пустых размоў.
Прыгожыя размовы і песьні пра хаўрус.
Вось трохі пагамонім і знікне Беларусь!

Згубілі культуру, забылісь пра гісторыю.
Вядзем сябе як трусы - на сваей тэрыторыі.
Ахвотна верым прышлым. Сваім ня давяраем!
Разводзім рукі ў бокі - Бо маем то, што маем.!

Сення маўчым. А заўтра легка прадацца.
Кум ідзе на кума, а брат ідзе - на брата!
Беларуская Ідэя - тэмат для спекуляцый!
Аддаем дзяржаву, а хутка страцім нацыю!

Дзе знойдзеш людзі, што ня маюць адвагі!
Ня маюць уласнай годнасці і самапавагі!
Калі кожны жывець у сваей хаце з боку!
У такога народу і героі з прыпёку!

***
За краіну крыўдую, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!

Бо ня цэніць
***

На Луку паглядзіце - словам рубіць паленьні!
Ну і што, што без крыжа і што без сумленьня!
Ён адзін сярод тых, хто гатовы да бойкі.
Сярод тых, хто гатовы прабіцца ў героі!

Ён праз вогень прайшоў. Праз ваду пераплыў.
Быццам усё для краіны, для Людзяў зрабіў!
І з мільёнамі нас ён ідзе ваяваць!
А тых, хто ня згодны загад ёсць - СТРАЛЯЦЬ!

Мае ўладу, байструк. Улез ў яе, як на лаву.
І халуі навокал крычаць яму - СЛАВА!
Трымаце мяне, бо ўжо нельга стрываць!
Дык колькі так можна - людзей зняважаць?!

А дзе тыя ўсе - каго ён катаваў,
У турмы садзіў ці ўначы забіваў?
Ды тыя усе, што аддалі жыццё?
Дзе яны ёсць? Дзе яны ёсць?

***
За краіну мне крыўдна, а ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!

Бо ня цэніць

***

А на справе жыццё вельмі проста змяніць!
Проста выйсці на вуліцу. І ня смеціць!
Пакахаць сваю зямлю, сваю родную прыроду.
Адчуць сябе часткаю адзінага народу.

Бо мы ж не бязродныя. Мы - Беларусы!
З вагеньчыкам у вочы. З усмешкай у вусы!
Трэба мець гонар і верыць у тое,
Што маем свайго, бо сваё - не чужое!

Без праваслаўных, каталікоў,
Усходніх, Заходніх ці Менчукоў.
Ветлівых, добрых і не ганарлівых.
Усе робячых разам. І разам - шчаслівых.

Уявіце краіну, дзе жывецца ў дастатку!
Дзе за праўду і словы не кідаюць за краткі.
Там, дзе шмат добрых рэчаў народ робіць наш.
Але справы, на жаль, выглядаюць інакш!

***
Я - змагар, але я ў героі ня рвусь!
Бо ня цэніць герояў мая Беларусь!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Яшэгез сез Чулпан Муртазина  Замяткин диалог 4  Я вернусь - тальков  Никогда на поздно  Я же не на всегда  Оголяй губы зай  Behane  Без тебя не будет лето 
О чем песня
ЧпБ - Не Жадаю - порвало!!! (кавер на Тартак - Я не хочу!)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен