Абарваная струна (исполнитель: алесь камоцки)

Абарваная струна
Захавала рэшткі нот,
Там была мая віна,
Тут зусім наадварот.
Не сціхае шэры дождж,
Не ратуе парасон.
То ўпоперак, то ўздоўж
Няўмольным колам
Круціцца паволі,
Не сціхае шэры дождж.
Рознае бывала —
Пальцы струны рвалі,
Здабываючы акорд,
Хочаш ці не хочаш,
З раніцы да ночы
Надакучлівы паўтор.
Будзе як будзе —
З даўніх часоў
Людзі як людзі
У рытмах дажджоў.
Абарваная струна
Сум не здолела трываць,
Гук пакінуты сканаў,
Сам не здатны сумаваць.
Бег гадзін зраўняе нас,
Непазбежна прывядзе
У нечакана новы час.
Хмары расплывуцца,
Вочы усміхнуцца
У раптоўна новы час.
Рознае бывала —
Пальцы струны рвалі,
Здабываючы акорд,
Хочаш ці не хочаш
З раніцы да ночы
Надакучлівы паўтор.
Будзе як будзе —
Пела струна.
Людзі як людзі
Толькі ў снах.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
American girl  Diary  Мы есть то что мы есть Вадим Самойлов  Мы поймем потом какими были глупыми  Thom yorke all for the best  Я не забуду  Пелагея Пташечка  Перестал и снова сыпет снег Торба-на-Круче 
О чем песня
алесь камоцки - Абарваная струна?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен