Сын і матуля (Л.Геніюш) (исполнитель: Белы сон)
Сын і матуля Адплывалі няўпынна ў вечнасьць дзеі быцьця. Гадавала жанчына каля сэрца дзіця. Спавівала пяшчотай, сагравала дабром, шчырых думак палётам, што плылі з малаком. Вырас любы саколік – дрэнным людзям дакор. Ясным чубам да столі, шчырым сэрцам да зор. Сны юнацкія сьняцца, боль душу закрануў. – Не сумуй, мая маці, што пакінуў адну. Твае вочы – сьвітаньне, твае рукі – цяпло. Безь цябе ні каханьня, ні жыцьця б не было. Але мне, маладому, што ля рук тваіх рос, захацелася грому зь недасяжных нябёс.