Ноч пад Новы год (паводле Я.Коласа) (исполнитель: Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič)

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг,
Другі пачынае.
Маўчыць непрытульна засьнежаны луг
І пушча лясная.
Мільгаюць далёкія зоры ў гары, 
Як чыстыя росы, 
І ходзіць паважна мароз па бары,
Злы, белавалосы.

Глядзіць нерухома скляпенне нябёс
На скутую землю,
І Млечнага Шляху паблеклы пракос
У холадзе дрэмле.
У гэтай бязьмежнай начной цішыні
Год новы вітаю.
Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? —
Я моўчкі пытаю. 

Маўчыць неабсяжны прастор — глыбіня
Бэз берагу-краю.
Маўчыць зь ім і постаць наступнага дня,
І я замаўкаю…

Арыгінал Я.Коласа:

Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг, 
 Другі зачынае. 
 Маўчыць непрытульна заснежаны луг 
 І пушча лясная. 
 Мігаюць далёкія зоркі ўгары, 
 Як чыстыя росы, 
 І ходзіць паважна мароз па бары, 
 Злы, белавалосы. 
 Глядзіць неласкава скляпенне нябёс 
 На скутую землю, 
 І Млечнага Шляху паблеклы пракос 
 У холадзе дрэмле. 
 У гэтым змярцвенні начной цішыні 
 Год Новы вітаю. 
 - Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? - 
 Я моўчкі пытаю. 
 Маўчыць неабсяжны прастор - глыбіня 
 Без берагу-краю. 
 Маўчыць з імі постаць наступнага дня, 
 І я замаўкаю.
31/XII—1937 г.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Над рекой над речкой рос  Он обещал ей достать звезду с небо и вечно  Ошик шудаи эй дил Ахмад Захир  Гранъ-кураж  Оживают города Бриз  Наш город фатьянова  Заклинание цветов  Ходят кони Сергей Любавин 
О чем песня
Віктар Шалкевіч Szałkiewicz Šałkievič - Ноч пад Новы год (паводле Я.Коласа)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен