Горад (исполнитель: Vinsent)

Горад

Глядзі, мы выходзім у горад,
Горад гарыць, як зоркі Арыёну.
Горад ня сьпіць, гэта ня тлусты пір,
Горад-аскет, няспынны вір.
Кожнае слова мае вагу й ты ведаеш гэта,
Вершы крышаць бетон на раз, 
А сьцены папросту руйнуюць куплеты.
Манеты тут ні пры чым, 
Яны дакладна не ўратуюць паўсюдна,
Мы прыплылі здалёку, 
Мы ў тваім порце, запрашаем на судна.
Прывітаньне, брат і сястра,
Павітай нас, увесь абшар, 
Хэй, прывітаньне ўсім вятрам!
Нашы сыгналы йдуць незаўважна, 
Яны ў тваім доме не за гарою,
Бачыш, хутка адна пчала стала цэлым пчаліным роем.
Мроі, строі, героі, напоі, кава, гарбата, вайна ці мір,
Сотні гісторый, сакрэтных пароляў, шчасьце й здрада - імклівы вір.
Горад ідзе, горад бяжыць, 
Мы ўнутры, але на мяжы,
Ты ў віры, ты сярод нас, 
Дыхай услых - тады будзеш жыць…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Это я тебя люблю фруктовый  Солдаты группы Центр в память  Кемп рок  Би 2 глаза  Elvis Costello Complicated Shadows  Beatiful life  Не давай  Hey baby when we are together Shayne Ward 
О чем песня
Vinsent - Горад?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен