Ляцела страла (Купальская) CD-2016 (исполнитель: ЯГОРАВА ГАРА)

Рана на Йвана дзеўчынонька ўстала. _ Жытк. р-н, Пухавiчы
Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Дзеўчынонька ўстала, дай веночок звіла.
Ой, рана, рана, рана на Йвана.
Дай веночок звіла, у рэчку пусціла.
Ой, рана, рана, рана на Йвана.

Ляцела страла й у канец сяла. _ Светлагорскі раён, _ в. Глінная Слабада
Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Ды ўбіла страла свякруху маю.
Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала.
Дый ляжыць цела, як папер бела.
Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Ніхто не можа дай прыступіцца.
Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой, рана на Купала.
Дый прыступілась дый родна донька,
Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Родная донька цела схавала.
Ў недзелю рана, рана на Йвана. – Ой рана на Купала.

Ў недзелю рана, рана на Йвана – 3 раза + канон

Ой, чорны авечка барана кацiла, _ Карм. р-н
Лёлюшкi лёлi, барана кацiла.
Барана кацiла, ў акошка ўсадзiла,
Лёлюшкi лёлi, ў акошка ўсадзiла. – Ой, рана на Купала.
- Сядзi, мой барашка, тры днi, тры нядзелi,
Лёлюшкi лёлi, тры днi, тры нядзелi.
Тры днi, тры нядзелi, штоб людзi глядзелi,
Лёлюшкi лёлi, штоб людзi глядзелi. – Ой, рана на Купала.

Ой, рано на Купала. На Купала ночка мала 

Ў недзелю рана, рана на Йвана.
Ой, рано на Купала. На Купала ночка мала
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Lola-jonim  Black Death Wumpscut  Слетают МАСКИ Слушать до конца  Этажи 2011 Pianoboy  Феи-верить  Harmless Coldplay  Лис девочка как ты  Замыкая круг ты назад посмотришь 
О чем песня
ЯГОРАВА ГАРА - Ляцела страла (Купальская) CD-2016?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен