Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры CD-2016 (исполнитель: ЯГОРАВА ГАРА)
Разбушуйце-ка вы, буйныя ветры, Нанясіцця белы снег. Белы снег. Да замяціця-ка ўсе пуці-дарогі, Маего жы мілага сляды. Сляды. Да штоб міленькі сюда ня заходзіў, Дарожачак ня тарыў. Тарыў. Да тарыў-тарыв(ы) мой мілы дарогу, Я жы другую натарю. Натарю. Да паміж тых жа, паміж двух дарожак Клён-дзереўца пасаджу. Пасаджу. Да расці-расці, маё клён-дзереўца, А я ж буду паліваць. Паліваць. Да расці, каса руса, да пояса, А я ж буду хановаць. Хановаць. Да пасылала ж мяне мая маці На круту гару гуляць. Да гуляць. На круту ж гару гуляці, Серых гусей заганяць. Заганяць. Да гыня-гыня ж вы, серыя гусі, На речачку, на пясок. На пясок. Да аддавала ж мяне маці замуж, Я ж думала – на часок. На часок. Да гыня-гыня ж вы, серыя гусі, На рэчачку, на Дунай. На Дунай. Завязлі ж мяне на чужу старонку, Цяпер думай да гадай.