На руинах Вяликага княства (исполнитель: Змицер Бартосик)
На руінах Вялікага Княства, Не засталась ніводнага князя. Адышлі у асьлед за паганствам, Радаводаў шляхетныя вязі. Не ўзнесціся больш гэтым сценам. Адгрымелі мячы, змоўклі ліры. І блукаюць магутныя цені Па мурох Наваградку і Міру І з якой найвялікшай нагоды У нябожчыка пульс мы шукаем? А Літва засталась назаўсёды Там, дзе Рым і Арда Залатая. Колькі сумна, настолькі і смешна І падобная да горкае кпіны Грамадзяніна з ліку тутэйшых, Параўноўваць з вольным ліцьвінам Ах, як цяжка пазбыцца жаданняў Узгадаць, што дзе нам прыналежыць І літоўскаю дзідай хоць у марах Папахаць каля Спасскае Вежы Можа досыць змагацца з прывідам? Дай та Бог на што іншае сілы. Нам ня вернуць Смаленска і Вільні, Як ня вернуць мінулых часінаў У занядбанай краінай абшарах, Дзвюх эпохаў мяняецца вахта. І пад веліч славутых штандараў Паўстае наша новая шляхта! Насуперак агіднай абразе, Што тут жыць можна толькі ў прыгоне, На Радзіму вяртаюцца князі, Скрозь вякі чуцен тупат іх коняў.