Крыжы-абярэгi (исполнитель: ZNICH)
У вёсках палескiх, як белыя зданi, Стаяць на раскрэсах у шызым тумане Крыжы-абярэгi, о крыжы-абярэгi. Я помню з маленства магiчныя знакi, Ад буры, пажару, вады i маланкi Ахоўвалi стрэхi, о крыжы-абярэгi. О крыжы-абярэгi, сцеражы нашы сiлы, О крыжы-абярэгi, зберажы, зберажы нашы душы! На божыя святы з малiтвай жанчыны Ручнiк ускладалi на крыж пуцявiны I бiлi паклоны, о крыжы-абярэгi. Да самага скону былi яны побач, I ў шлях твой апошнi, ад вёскi праз пожню, Iшлi да пагосту, о крыжы-абярэгi Вяртаюся сёння я ў стылую восень, Няма нi крыжоу на Палессi, нi вёсак, На многiя вёрсты нiдзе нi хацiны, О дзе вы, о дзе вы, крыжы-абярэгi?