Мая рэвалюцыя [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!] (исполнитель: Лявон Вольскі)

Мая рэвалюцыя

Калі цябе вучаць, што ўсё пачалося з вайны,
Калі забываесься на каляровыя сны,
Калі прамаўляюць з экранаў сьвіныя лычы,
Калі ты ня будзеш пачуты – крычы не крычы –

Рэфрэн:
Дай веры мне, дай!
Расквецім панурыя вуліцы!
Сьвяці й сагравай,
Палай, мая рэвалюцыя!

Калі засталіся ўсе мары ў дзіцячым двары,
Калі ваўкалакі-зьвяры пазіраюць згары,
Калі пачынаюць са здрады рэбрэндынг жыцьця,
Калі ты ня рады Калядам, сябрам і гасьцям,

Мая рэвалюцыя – права праўду казаць
Мая рэвалюцыя – гэта ні ўбок, ні назад.
Калі ты стаміўся гуляць у пачварны пасьянс,
На золак зірні, узыходзіць зіхоткі наш час.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
The Cranberries Put Me Down  The Cranberries Animal Instinct  The Cranberries Loud and Clear  The Cranberries Promises  The Cranberries You and Me  The Cranberries Just My Imagination  The Cranberries Shattered  The Cranberries Desperate Andy 
О чем песня
Лявон Вольскі - Мая рэвалюцыя [OST ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!]?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен