Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая (исполнитель: Сябры)
Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая. Чаму так горка, не магу я зразумець. Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае На ўсходзе дня майго, якому ружавець. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май. Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы, Палынны жаль смугой ахутаных дарог, Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог. Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся. Бывай, смуглявая, каханая, бывай. Стаю на ростанях былых, а з паднябесся Самотным жаўранкам звініць і плача май.