Канада (исполнитель: Крама)
Так далёка, што ня ўбачыць вокам, Сьвецяць зоры - пасынкі начэй, Ды сустрэцца спроба будзе марнай. Разьляцецца шмат было лягчэй. Нават зоры тут ужо ня тыя - Ў бляску іх чытаеш свой адчай І скрозь смугу самотных дальніх даляў Зноўку ты бачыш родны край. Ты чуеш голас уначы, Прынесены вятрамі. З тых берагоў, куды Ніколі не дабрацца. Ты чуеш голас уначы, Пакінуты сябрамі, Галасы тых, з кім Ня выпала спаткацца. Адрас твой - далёкая Канада, Толькі ў думках марыш ты ізноў Апынуцца там, дзе ты калісьці Пускаў у неба зьмея, Дзе ты скакаў з сябрамі Ў рэчку з высокіх берагоў. Вочы закрыеш ды бачыш у снох, Нібы ляціш зноў дамоў, Стому забыўшы ўсіх тых дарог - Тых, што зьвялі цябе так далёка.