Саўка ды Грышка. Саўку – Саўкава, Грышку – Грышкава (исполнитель: Лявон Вольскі)
Саўка: Вот Грышка сядзіць, аддыхае ў цюрме. Ну, што яму там валнавацца! А мне очэнь страшна, трывожна так мне, Што будзет ввядзеніе санкцый. Грышка: Ад жонкі я не атрымаў ні радка, Хоць сам і пішу кожны дзень ёй. Цікава, як справы, як наша дачка Зь яе эпапэяй студэнцкай? Саўка: А можэт, [bad word] я задобрыць жану, Праставіць ёй оддых в Паланге, А лучшэ сь ней в Польшчу на шопінг махну… Баюсь, не прапусьцяць палякі. Грышка: На допыце, дзе сьлепіць вочы сьвятло, Сказаў, што я з групай рабятаў, Стварыўшы трацкісцка-зіноўеўскі блок, Тунэль рыць хацеў аж да Штатаў. Саўка: Чэмпіанат міра… Сьвятая сьвятых. Хакейны наш празьнік прэкрасны. І вот цібе новасьць – ударам пад дых – Што, можэт, адменяць наш празьнік. Грышка: А сьледчы бялеў, чырванеў, зелянеў, Пад колеры сьцягу зьмяняўся. І часта заводзіў любімы свой сьпеў: “Тебе скідка будет, покайся!”. Саўка: Хацеў “Еўравідзеніе” пасматрэць, Жду нашых эстрадных рэкордаў… Есьць слухі, што нашы ня будуць там пець… Пака не адпусьцяць Рыгора.