Жыве, Беларусь! (словы У. Някляева) (исполнитель: Сапраўдны гімн Беларусі!)
Жыве Беларусь! Веру, будзе жыць заўсёды! Сьвятло Пагоні будзе сэрцы нашы акрыляць. Жыве, жыве наш Край магутны і свабодны, Нескароная нікім і сьвятая Зямля. Беларусь, Беларусь, хай цябе мінуць усе нягоды. Век у шчасьці жыві, ты Радзіма мая! Жыве Беларусь, нашай волі абуджэньне. Краіна-маці, ты прызнаньне шчырае прымі. Жыве, жыве, гучыць узьнёсла бласлаўленьне — Беларускі горды дух увасстаў з даўніны. Беларусь, Беларусь, мы тваё вітаем Адраджэньне Будзеш вечна вольнай ты, будзем вольнымі мы. Жыве Беларусь, нас нядоля не здалела. Магутны Божа, беражы Айчыну з году ў год. Жыве, жыве, як непагасны сымбаль веры, Будзеш вечна на зямлі паспаліты наш Род. Беларусь, Беларусь, пад штандарам бел-чырвона-белым Век у шчасьці жыві Беларускі Народ!