Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах - Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць... Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi - гады. Вы за кiм у пагоню сьпяшыце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi ўздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi ў палон? Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць... Мацi родная, Мацi-Краiна! Ня ўсьцiшыцца гэтакi боль... Ты прабач, Ты прымi свайго сына, За Цябе яму ўмерцi дазволь!.. Ўсё лятуць i лятуць тыя конi, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.