Рэчанька (исполнитель: Ирина Дорофеева)
РЭЧАНЬКА сл. В. Петюкевич, муз. П. Еременко Не выходзь ты рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых! Тут з купальскіх кветачак я вянкі віла І пускала рэчанькай, беражком ішла. Закружыла голаў мне быстрая вада, Падышоў каханы мой і руку падаў, Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак залатых! Прыпеў: Ой, жуда-бяда, ой, як шуміць вада! А дзе ж буду, дзе ж я карагод вадзіць, А дзе ж буду, рэчанька мая, Любага чакаць, вяночкі віць? Тут гуляла з мілым я да світальных зор, З ім у снах аблётала весь зямны прастор. Ды нядоўга шчасцейка зоркай з’зяла мне – За гарой згубілася у горкім палыне. Паляцеў каханы мой ў далёкі свет, Засталіся сцежачкі – незабыўны след. Не выходзь ты, рэчанька, з беражкоў крутых, Не тапі мне сцежачак, сцежак-залатых!