Масква (исполнитель: Kryvakryž)
Дзе крыўляліся шпілямі купалы, Воку чыстаму засціўшы зрок - Там зяленівам крыюць абшар палі, І крыніцай струменіць зарок (2) Дзе цаглины драпежна плылі сцяной Дзе з-пад брукаў бруіла крывёй Там арана зуб'ём і другой цаной Месца сплочана на крапіўё (2) Дзе туляліся хіжа туды-сюды Тыя, людам каго не назваць Там із яблыняў дзікіх цвітуць сады І нябёсам наўсцяж панаваць (2) Калі бор запяе раптам пра вайну, Мы падхопім паданнем баёў. І прыпомнім як вецер павек крануў І найлепшых забраў да багоў. (2) Пазнавалі па мытай дажджом касці І спазаналі, хто свой, хто - ня свой. Гэта мы былі, хто ўмаліў не згасіць Ад маланкі пажар над Масквой. (2)