Жар-птушка (исполнитель: Сябры)
Музыка - Эдуард Ханок, словы - Генадзь Бураўкiн Колькi б нам за жар-птушкаю ўслед нi ганяцца, Усё роўна прыблудзiм назад у сяло, Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве На цара-жураўля майстравалi сiло. Дзе ў далёкiм юнацтве, у шчаслiвым юнацтве На цара-жураўля майстравалi сiло. Цiха сонца за хаты старыя садзiцца. Пачынаюць рабiны ў дварах ружавець. У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы. I крычыць недасяжна ў небе мой журавель. У сяброў па садах сыта звоняць сiнiцы. I крычыць недасяжна ў небе мой журавель. Мы iдзём па сцяжынках, на якiя не вернемся. Мы iдзём па дзiцячых здзiчэлых лясах. Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе. Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах. Павуцiнка - уверсе. Павуцiнка - у верасе. Павуцiнка ў тваiх i ў маiх валасах.