Восеньскі Вальс (исполнитель: Vinsent)
Я гляджу ў акно, а за акном дождж, Намоклы праспэкт, намоклая плошча, Кубак з малаком, думкі ў нябёсы, Розныя кніжкі, аднолькавыя вёсны. Мой сон, разбаўлены кубкам кавы, Кумар, на кухні смачныя стравы. Трава пажаўцела, жоўтым стаў асфальт, Такі цуд на вуліцы. яго людзі вартыя. Варта стаіць на посьце і ніколі ня сьпіць, Беражэ спакой ціхі гатэляў-гасьцініц. варта на кожным сэрцы, варта на вуснах, Выканай заданьне не пісьмова, а вусна. Выканай тое, што я прашу цябе заўсёды, Выканай хоць раз, пляваць на правілы, на моду. Самота тоне ў дыване восеньскага парку, Я чую сьмех, я чую закаханых жарты. Сьмейся разам са мной і жыві яскрава, Карнавал схавае твары і занятыя лавы. Тут пастаянны флірт, тут не бывае вольна, Давай зьбяжым туды, дзе можна гутарыць спакойна. Давай зьбяжым далей ад людзкіх вачэй, Давай хутчэй, хутчэй і гавары цішэй. Толькі галоўнае, ня трэба зямных турботаў, На галоўнае няма лімітаў і ніякіх квотаў. Вопратка, ежа, статус, сябры і ворагі, Ня трэба пра гэта, мы не для гэтага створаны. Сьпявай мне пра Вэнецыі вуліцы вечарам, Сьпявай мне пра тое, што будзем жыць вечна мы. Я падхаплю тваю песьню, рыфмы сябруюць з музыкай, Будзь анёлам маім навекі, будзь маёй музаю. Музыка лечыць, а лірыка кранае сэрца, Лірыка натхняе, лірыка з душы ільецца. R: Сьветлым, сьветлым днём кава з малаком, Сонца на пясок, зьнікаюць пары на парах кудысьці. Гэта наш капрыз, белы мім за вуглом, Алея парку спрачаецца адна з жоўтым лісьцем. Ты ляці вышэй за гарызонт завей, Туды, куды звычайна не даходзіць чалавек. Вось ужо пад дажджом я стаю і мокну, Хавай маё цяпло, да пралесак далёка.