Неба i зямля (исполнитель: Беларуская калядка)
Неба і зямля, неба і зямля
Радасна спяваюць.
Ангелы свету, ангелы свету
Дзіва абвяшчаюць.
Прыпеў:
Хрыстос нарадзіўся,
Бог уцелясніўся,
Ангелы спяваюць,
Пастушкі іграюць,
Дзіва, дзіва абвяшчаюць.
У Віфлееме, у Віфлееме
Вясёла навіна:
Чыстая Дзева, чыстая Дзева
Нарадзіла Сына.
Прыпеў.
І мы Дзіцятку,і мы Дзіцятку
Богу паклон дайма,
Слава на ўзвышніх, слава на ўзвышніх
Яму заспявайма.
Прыпеў.