Я іду на выбары (исполнитель: Саўка ды Грышка)
Саўка: Я іду на выбары У красівым сьвітэры Я, Папоў і Сідараў – Мы ідзём на выбары. Грышка: Я іду на выбары У фэйсбуку, твітэры Хай зазначаць юзэры: Я пайшоў на выбары. Саўка: Гаварыт мне Сідараў: “Па 100 грам за выбары Выпіць нам няплоха бы. Мы ж ужо ня кіндэры”. Грышка: Я іду на выбары Пасярод гармідару. Кумаўство і хабары… Скажам “Не!” дыктатару. Саўка: Выбары-бурыбуры… Дзе Папоў, дзе Сідараў? У глазах парабалы Лішні этат літар быў. Грышка: Я іду на выбары. Выбіраем лідара… Ой, а чаго гэта я іду? Да выбараў яшчэ болей за месяц! Саўка: Выбары-дурыбары Вось жа п…р, Сідараў! Сёньня вытрэзьвіцеля Буду пасяціцелем.