Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Дзесьці на шары ў абшары мне помніцца Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам Хлопчык с дзяўчынкай дыхалі ветрам Ды пакахалі напэўна ад гэтага Марылі мары, гулялі ў мафію Ды выдумлялі сабе біяграфіі Спалі на кафлі ў ваннай ў спякоту Жылі і не ведалі што будзе потым Але у яе вачах – выйсце У яго вачах – толькі выхад на дах Аднойчы ўсё скончыцца раптам Ўсё будзе не так як чакаць было варта Ёй будзе няёмка Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманных слоў І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову Дзесьці ў абшары на шары мне помніцца Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе Яно пажыло і растала ў паветры Забытае так незваротна сусветам Яе нехта бачыў аж па-за экватарам Ён трапіў ў ЧАЭС і памёр ліквідатарам Але у яе вачах – выйсце У яго вачах – толькі выхад на дах Аднойчы ўсё скончылась раптам Напэўна ня так як чакаць было варта Ёй было няёмка А ён усё трымаўся да самых апошніх прыдуманных слоў І потым працягваў доўга з гудкамі размову І потым працягваў доўга з гудкамі размову