Выйсьце (feat. Памідораў) (исполнитель: IQ 48)
Як птушкі на дроце, сёньня ў модзе Быць ніжэй, быць цішэй. Так мінаюць стагоддзі. Памяркоўна, рахмана жывем, не - выжваем, Пэўна рана паміраць, вось таму не паміраем. На тэлеэкранах відовішча без сэнсу, Кіно на крыві, нібы каханьне бяз сэксу. Хочацца разумнага, добрага, вечнага, Але ёсьць гарэлка для існаваньня бяспрэчнага. Гэтай раніцай мне цяжка галавны давіць боль, Здаецца, учора я страціў над сабой кантроль. Што было, тое сплыло і ня вартае ўспамінаў Выпадкова не загінуў, ад таго пачвуцьці стынуць Калі ты маеш права, калі я маю права. Як вырашыць тады, хто загіне ў канаве? На чырвонае ня ставіць і ня ставіць на зэро, А інакш апошнім крокам можа стацца новы крок. Я шукаю-шукаю выйсьце, Я знайду-знайду яго калісьці. Але пакуль аб гэтым толькі мары Я веру у тое, што сонца выйдзе з-за хмары. Я шукаю-шукаю выйсьце, Я знайду-знайду яго калісьці. Але пакуль аб гэтым толькі мары Я веру у гэта... Вось я буду незаўважным, пражыву ўсё жыцьцё, Пад вечаровым шэрым небам хтосьці скажа мне:"Усё!" Што тады, што застанецца, акрамя пакутаў сэрца. У рай мяне ня пусьцяць, прыйдзецца стаяць у сенцах. І рвануся, што ёсьць моцы, палыхну на дзьве гадзіны, Потым хай сабя загасну, потым хай сабе загіну, Але вырвусь з кайданоў, із бярлогі сакратаў Бывайце здаровы, усе жывіце багата! Я шукаю-шукаю выйсьце, Я знайду-знайду яго калісьці. Але пакуль аб гэтым толькі мары Я веру у тое, што сонца выйдзе з-за хмары. Я шукаю-шукаю выйсьце, Я знайду-знайду яго калісьці. Але пакуль аб гэтым толькі мары Я веру у гэта...