Вясна (demo) (исполнитель: Omut)

Вясна 

 Вясна! Зямля ўздыхнула павольна. 
 Вясна! Снегу цяжар зышоў. 
 Вясна! Яна надыходзіць няўмольна. 
 Прыродзе прачнуцца час надыйшоў. 
 Небяспечнае ўжо абудзілася балота. 
 Свежай травою рунеюць палі. 
 На дарогах са снегам змяшана брыдота. 
 Вільгаці прагнуць лясоў карані. 

 Вясна! Ой, у полі рэчанька, ой у полі рэчка. 
 Вясна! Раскавала плынь яе вясна, вясна. 
 Вясна! А у небе жаўрукі, высока жаўрукі. 
 Вясна! Сустракаюць песнямі прыход вясны. 

 Вясна! Кліны працінаюць аблокі. 
 Вясна! Песні спяваюць ваўкі. 
 Вясна! Чутны яе мяккія крокі. 
 Рака гоніць прэч ільдзяныя плыты. 
 Навальніца грымець галасней пачынае. 
 Падае злівай, маланкаю б’е. 
 Сонца пяшчотна зямлю сагравае. 
 Гучна жаўрук у нябёсах пяе. 

 Закалыхаліся ствалы, вецер хмары разагнаў, 
 Сонцу шлях свабодны даў. 
 Снег уступіў даўно ў зямлю, абудзілася яна. 
 Добры дзень табе вясна! 
 Ночкі сталі карацей. Подых з поўдня цеплыні. 
 Стала лепей на душы, на душы. 
 Песня льецца з вуснаў. Скача сэрца, 
 Як ў пагоні.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Перевёрнутое  Мое тело хочет танцевать 5sta Family  Мадам вы самая красивая звезда Пацанка  You Came To Me Пророк Мухаммад Сами Юсуф  Рома крэк мутим звук  Соковыжиматель  Беинда наизусть  Спи мой милый Кову Зира Нука и Витани 
О чем песня
Omut - Вясна (demo)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен